Новости
Пасяджэнне аматарскага аб’яднання Лаўрынавіцкай сельскай бібліятэкі было прысвечана 140-годдзю славутага майстра паэтычнага слова
У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, гэта — Якуб Колас. Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Р.П.С.» (Разважанні. Пытанні. Спрэчкі)
Лаўрынавіцкай сельскай бібліятэкі было прысвечана 140-годдзю славутага майстра паэтычнага слова. На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй Якуба Коласа, адказвалі на пытанні віктарыны аб жыцці і творчасці, разгадвалі рэбусы, выразна чыталі вершы песняра.
Гучныя чытанні твораў Якуба Коласа “Мудрыя казкі жыцця” прайшлі ў Падгорнаўскай сельскай бібліятэцы
Гучныя чытанні твораў Якуба Коласа “Мудрыя казкі жыцця” прайшлі ў Падгорнаўскай сельскай бібліятэцы. Яны былі прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Чамучкі” разам з бібліятэкарам чыталі ўслых вершы Я.Коласа “Савось-распуснік”, “Храбры певень”, “За навуку”, “Чыгунка”, “Зіма” і ўрывак з паэмы “Міхасевы прыгоды”. Потым дзеці праслухалі вельмі павучальную казку “Хмарка” і абмеркавалі яе змест.
Театрализованная игровая программа «Оранжевое настроение» проведена для ребят деревни Молчадь
Театрализованная игровая программа «Оранжевое настроение» проведена для ребят деревни Молчадь. Каникулы заканчиваются, как и яркие осенние деньки, но “оранжевое настроение”, которое подарили детям работники Молчадской сельской библиотеки и Молчадского сельского клуба, останется с детьми и их родителями надолго. Ребята участвовали в подвижных играх, весёлых конкурсах и викторинах. Соответствовала настроению и оформленная книжная выставка. Библиотекарь рассказала о представленных на ней книгах и каждый из присутствующих смог выбрать произведение для чтения дома.