д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Кишкевич Елена Васильевна

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Новости

Літаратурная вітрына ў Мірнаўскай сельскай бібліятэцы

У Мірнаўскай сельскай бібліятэцы ўвазе чытачоў была прапанавана літаратурная вітрына “Мова! Як солнца маё беларускае”. На ёй прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў для карыстальнікаў рознага ўзросту і на любы густ. Дарослыя і дзеці не толькі знаёміліся с мастацкімі творамі, але і з задавальненнем чыталі ўслых вершы беларускіх паэтаў.

1-img_20240221_165622

2-img_20240221_164658

3-img_20240221_165723

Выстава-агляд “Чытаем-па беларуску?! Гэта цікава”

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова — важны сімвал культуры, які нічым не замяніць. Гэта багацце, зберагчы якое задача кожнага чалавека. У Сеўрукоўскай сельскай бібліятэцы ўвазе наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава-агляд “Чытаем-па беларуску?! Гэта цікава” з прадстаўленымі на ёй творамі мастацкай літаратуры, як для дарослых, так і для дзяцей.

img_20240221_105906

 

Хвіліны паэтычнага настрою «Роднаму слову гучаць»

21 лютага — не проста дата. Гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Для ўсіх жа беларусаў родная мова — гэта, вядома ж, беларуская — самая меладычная, самая прыгожая і непаўторная.
Кожны год Сталовіцкая сельская бібліятэка ў мэтах далучэння сваіх карыстальнікаў да роднага слова арганізуе мерапрыемствы. Гэтым разам сумесна са Сталовіцкім КДЦ былі праведзены хвіліны паэтычнага настрою “Роднаму слову гучаць”. Карыстальнікі чыталі паэтычныя творы беларускіх аўтараў, удзельнічалі ў віктарыне і конкурсе загадак.
Ну і, вядома, усіх чытачоў чакала шмат кніг. У гэты дзень рэпертуар іх быў асабліва родным. На кніжнай выставе “Гімн роднай мове” былі сабраны самыя любімыя чытачамі кнігі беларускіх аўтараў.

img_20240221_112808

img_20240221_102201

img_20240221_102046

img_20240221_101809

img_20240221_101716

 

 

 

 

 

 

 

Віктарына “Мая родная мова”

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта не выпадкова. Без мовы не існаваў бы свет. У гэты дзень паўсюдна ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх ўяўляе жывую спадчыну, да якой людзі павінны сур’ёзна ставіцца і аберагаць. Ляснянская сельская бібліятэка да гэтай даты падрыхтавала віктарыну “Мая родная мова”. Юныя карыстальнікі ўдзельнічалі ў конкурсах “Словы гуляюць у хованкі”, “Крылатыя выразы”, “Дапоўні прыказку” і інш.

screenshot_20240221_104725_photos screenshot_20240221_104737_photos screenshot_20240221_143628_gallery

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика