Новости
В Крошинской сельской библиотеке был проведён разговор с библиотекарем «Яркие краски библиотечной профессии»
14 марта в Крошинской сельской библиотеке был проведён разговор с библиотекарем «Яркие краски библиотечной профессии». Основной целью мероприятия было привлечение внимания к профессии библиотекаря ребят 2 и 3 классов Крошинской СШ. В ходе мероприятия ребята узнали, для чего нужна библиотека и как можно стать ее читателем. Познакомились с правилами поведения в библиотеке, научились бережному отношению к книге, узнали, какой фонд хранит библиотека. На мероприятии ребята отгадывали загадки о героях книг и смотрели буктрейлеры к детским книгам. Мероприятие получилось интересным и познавательным.
Был проведён марафон «Волшебные истории для волшебного настроения» по книге Н.Н.Носова «Незнайка в Солнечном городе»
14 марта для старшей группы Крошинского детского сада библиотекарем Крошинской сельской библиотеки был проведён марафон «Волшебные истории для волшебного настроения» по книге Н.Н.Носова «Незнайка в Солнечном городе».
В книге Н.Н.Носова «Незнайка в Солнечном городе» описываются приключения Незнайки и его друзей, которые отправились в Солнечный город. Там их ожидает много приключений. Незнайка, как всегда, будет попадать в курьёзные ситуации. Он познакомится с девочками из Солнечного города и подружится с ними. Когда читаешь эту книгу, то хорошее настроение просто обеспечено. Книга нас учит верной дружбе, взаимовыручке, уважать своих друзей, не ссориться по пустякам. На мероприятии ребята познакомились с кратким содержанием книги, отгадывали загадки о её героях и смотрели мультфильм «Незнайка в Солнечном городе».
13 сакавіка Цешаўлянская сельская бібліятэка правяла экскурс «Успомнім усіх паіменна»
13 сакавіка Цешаўлянская сельская бібліятэка правяла экскурс у гістарычны музей «Успомнім усіх паіменна», прысвечаны герою Савецкага Саюза Рыгору Чэкменеву. Мэта экскурсу: выхоўваць пачуццё гонару за гераічны подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павагі да ветэранаў і памяці пра мінулае, замацаваць у свядомасці навучэнцаў адказнасць за будучыню Радзімы. Мерапрыемства прайшло ў два этапы: спачатку пачалося ў бібліятэцы, а затым прадоўжылася ў музеі.
Выстава творчасці «Рукам работа – сэрцу радасць»
Колькі творчых, таленавітых людзей, колькі рукадзельніц жыве у Гарадзішчы. Сёння мы яшчэ раз у гэтым упэўнілася. Да 8 сакавіка ў бібліятэцы распачала работу выстава «Рукам работа – сэрцу радасць».
Яе аўтар – майстар па лоскутным шыццю, Аляшкевіч Марыя Дзмітрыеўна. Шыццё з абрэзкаў тканіны, якое яшчэ завуць модным ангельскім словам «пэчворк» і якое цяпер вельмі папулярна, – даўно вядомы від рукадзелля. Ён вельмі захапіў майстрыху, бо, колькі яна сябе памятае, жанчына вязала на прутках і кручком, а трымаць у руках іголку з ніткай навучылася яшчэ ў школьныя гады. У часы дэфіцыту шыла-вязала рэчы для сябе, для дзяцей. Па жыцці Марыя Дзмітрыеўна – светлы, жыццярадасны і вельмі творчы чалавек. І працы ў яе такія ж: яркія, прыгожыя, ад якіх вее ўтульнасцю і цеплынёй. Як у чалавека творчага, у Марыі Дзмітрыеўны шмат ідэй і планаў, якія хацелася б ажыццявіць.
Першыя наведвальнікі выставы разглядалі пашытыя майстрам посцілкі, дэкаратыўныя падушкі, прыхваткі, сумачкі… здзіўляліся. Гэта колькі ж трэба цярпенні, каб акуратна злучыць дзясяткі каляровых кавалачкаў тканіны, каб атрымалася такая прыгажосць!
Сустрэча-віншаванне «Пасядзім за самаварам», да Міжнароднага жаночага дня, адбылася ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі дарагіх жанчын са Святам і запрасілі іх за салодкі стол. Госці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, таксама ўдзельнічалі ў жартоўных конкурсах. Удзельніцы паказалі выдатную кемлівасць, жаночую логіку і бліскучы гумар. Да святочнага дня была падрыхтавана кніжная выстава «Вясна і жанчына — падобныя!».

























