Administrator
У Падгорнаўскай сельскай бібліятэке былі арганізаваны масленічныя забаўкі “Дзе бліны, там і мы”
Каб развітацца з зімою і павітаць надыходзячую вясну для маленькіх карыстальнікаў Падгорнаўскай сельскай бібліятэкі былі арганізаваны масленічныя забаўкі “Дзе бліны, там і мы”. У святочнай атмасферы апошняга дня Масленіцы дзеці падзяліліся ведамі аб традыцыях і звычаях свята, прынялі ўдзел ў цікавых забавах і конкурсах. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства зрабіў з паперы Сонейка – сімвал вясны, цяпла і дабрыні. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі за святочным сталом гутарылі, смяяліся і жартавалі, а таксама частаваліся смачнымі блінамі з гарбатай.
У М.Сваротаўскай б/музей прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне” – “Повязь часоў – беларускі ручнік”
26.02.2023г. у М.Сваротаўскай б/музей прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне”- этнаграфічны экскурс у гісторыю ручніка “Повязь часоў – беларускі ручнік”.
Толькі ў нашай краіне існуе багатая традыцыя выкарыстання ручнікоў – ад простых уціральнікаў да вясельных, пахавальных і ручнікоў на абразах (набожнікаў). Усе яны нясуць адну і тую ж функцыю аховы, добразычлівага ўплыва найвышэйшых сіл. Асаблівая роля ручніка ў сямейных абрадах: хрэсьбінах, на вяселлі, уваходзінах , пахавальна – памінальнай абраднасці.І сёння шаноўных гасцей сустракаюць хлебам – солью на ручніку.
У “сялянскай хатцы” удзельнікі аб’яднання мелі магчымасць дакрануцца да народнай творчасці нашых продкаў, упэўніцца, што за кожным узорам на ручніку тоіцца глыбокі сэнс : унутраны свет чалавека, адлюстроўваецца адметнасць мясцовасці. Карповіч Тамара Дзмітраўна і сёння займаецца вышыўкай ручніка ( гладдзю і крыжыкам) . На пасяджэнні яна падзялілася сакрэтам свайго майстэрства.
У прыемнай сяброўскай атмасферы прысутныя падзяліліся ўспамінамі аб выкарыстанні ручніка ў розных жыццёвых абставінах. Прыйшлі да высновы, што беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць мінуламу і сучаснаму і гэта не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць.
Маўчадская бібліятэка прыняла ўдзел у святкаванні Масленіцы ў раённым цэнтры рамёстваў
В Нижнечерниховской библиотеке-клубе прошло праздничное мероприятие Встреча за самоваром “Здравствуй масленица!”
В Нижнечерниховской библиотеке-клубе прошло праздничное мероприятие Встреча за самоваром “Здравствуй масленица!”. От души повеселились местные ребятишки, а взрослые с удовольствием провели время. Гостей встречали герои в колоритных костюмах. Это было по-настоящему театрализованное, интерактивное зрелище. Ребята пели песни, водили хороводы, отведали блюда белорусской национальной кухни, а самым главным блюдом праздника стали блины. В конце мероприятия ребята сожгли чучело и попрощались с зимой.