Administrator
У Лотвіцкай бібліятэцы-клубе з 18 лютага працуе кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”
Чытачы Перхавіцкай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у квэст-гульні “Я не проста гуляю словамі”
Чытачы Перхавіцкай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у квэст-гульні “Я не проста гуляю словамі”, дзе іх чакала дзіўнае і займальнае падарожжа па некалькіх станцыях, на кожнай з якіх трэба было адказаць на пытанні, адгадаць загадкі і зашыфраваныя словы, выканаць іншыя заданні, звязаныя з роднай мовай.
У Тыдзень роднай мовы у Жамчужненскай сельскай бібліятэцы праходзіць бібліятэчны квілт «Родная мова – крыніца натхнення»
У Тыдзень роднай мовы у Жамчужненскай сельскай бібліятэцы праходзіць бібліятэчны квілт «Родная мова – крыніца натхнення». Карыстальнікаў бібліятэкі запрашаюць адказаць на пытанне: якая яна для Вас беларуская мова? Свае адказы чытачы пішуць на кветках: рамонках і валошках, тым самым складаючы букет з прыгожых слоў пра нашу родную мову.
У Маўчадскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Ад слова роднага пачатак” прысвечаная Дню роднай мовы
У Маўчадскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Ад слова роднага пачатак” прысвечаная Дню роднай мовы. Карыстальнікам бібліятэкі прапанавалася прайсці ў пакой клуба, дзе размяшчаецца краязнаўчая экспазіцыя, пазнаёміцца з рэчамі сялянскай хаты і ўзгадаць іх назвы на беларускай мове. Акрамя таго, бібліятэкарам была аформлена выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі на беларускай мове аб культуры, гісторыі, і традыцыях Беларусі.