У М.Сваротаўскай б/музей прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне” – “Повязь часоў – беларускі ручнік”
26.02.2023г. у М.Сваротаўскай б/музей прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне”- этнаграфічны экскурс у гісторыю ручніка “Повязь часоў – беларускі ручнік”.
Толькі ў нашай краіне існуе багатая традыцыя выкарыстання ручнікоў – ад простых уціральнікаў да вясельных, пахавальных і ручнікоў на абразах (набожнікаў). Усе яны нясуць адну і тую ж функцыю аховы, добразычлівага ўплыва найвышэйшых сіл. Асаблівая роля ручніка ў сямейных абрадах: хрэсьбінах, на вяселлі, уваходзінах , пахавальна – памінальнай абраднасці.І сёння шаноўных гасцей сустракаюць хлебам – солью на ручніку.
У “сялянскай хатцы” удзельнікі аб’яднання мелі магчымасць дакрануцца да народнай творчасці нашых продкаў, упэўніцца, што за кожным узорам на ручніку тоіцца глыбокі сэнс : унутраны свет чалавека, адлюстроўваецца адметнасць мясцовасці. Карповіч Тамара Дзмітраўна і сёння займаецца вышыўкай ручніка ( гладдзю і крыжыкам) . На пасяджэнні яна падзялілася сакрэтам свайго майстэрства.
У прыемнай сяброўскай атмасферы прысутныя падзяліліся ўспамінамі аб выкарыстанні ручніка ў розных жыццёвых абставінах. Прыйшлі да высновы, што беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць мінуламу і сучаснаму і гэта не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць.