У бібліятэцы імя Я. Чачота стартавала акцыя «Дзень пісьменніка»
«КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ, СВАЁ!»
30 студзеня ў бібліятэцы імя Я. Чачота стартавала акцыя «Дзень пісьменніка».
Сення у бібліятэцы адзначылі 105-годдзе Івана Шамякіна!
У гэты асаблівы дзень наведвальнікі мелі магчымасць знаёміцца з выставай, прысвечанай творчасці юбіляра, і галасаваць за свайго ўпадабанага пісьменніка. Усе жадаючыя задавалі пытанні Івану Шамякіну (на паперы) і шукалі цытаты з яго твораў.
Самыя цікавыя пытанні і адказы на іх можна знайсці пад тэгам #12юбіляраў2026!
Усіх чакалі захапляльныя сустрэчы, новыя адкрыцці і памятныя сувеніры. Дзякуем ўсім, хто прыняў удзел у гэтым свяце літаратуры!
Наступнае мерапрыемства, прысвечанае Івану Мележу у пятніцу – 6 лютага!
Запрашаем усіх жадаючых!
#ДзеньРоднагаСвайго #РЦБС #МОВА #Культура






