д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

9 мая ў Маласваротаўскай б/музее праведзены экскурс у гісторыю роднага краю «Нам не дадзена забыць подзвіг землякоў»

9 мая ў Маласваротаўскай б/музее праведзены экскурс у гісторыю роднага краю «Нам не дадзена забыць подзвіг землякоў» з мэтай напомніць пра далекія жудасныя гады ВАВ, пра подзвігі аднавяскоўцаў на франтах вайны, пра жыццё на акупіраванай тэрыторыі. Вайна – гэта не толькі боль мінулага, але і горкая памяць. Перажытае народам – гэта духоўны набытак народа, скарб нашых сэрцаў, сумленне ў адносінах да мінулага. Гэту дату мы павінны помніць і перадаваць эстафету памяці з пакалення ў пакаленне.

Сумесна са старшынёй Маўчадскага сельсавета Анішчыкам С. А., дырэктарам Маўчадскай сад-сярэдняй школы Анікевіч А.М., жыхарамі в. Малая Сваротва былі ўскладзены кветкі да помніка «Воіны-землякі, якія загінулі ў годы ВАВ» і Б.Б. Вільчкоўскаму. Таксама ў гэты дзень павіншавалі на даму Палулех Анастасію Анісімаўну (дзіця вайны), якой сёлета споўнілася 93 гады Яна пажадала здароўя, мірнага неба і выказала надзею, што жахі вайны ніколі не паўторацца.

img-3acdfacd7abd2d24a11d48546bbbdc71-v

img-b59ed19b168378aaf862b049a7d7f574-v

img-ee9100ac0c76097c9b33edb2ab06ef1f-v

img-fabd2e5e33550eb36965180e061fba44-v

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика