д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

26 красавіка адзначалася трагічная дата ў жыцці ўсяго чалавецтва – Дзень памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка адзначалася трагічная дата ў жыцці ўсяго чалавецтва – Дзень памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дата, пра якую трэба ведаць, пра якую трэба памятаць.

У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы для юных чытачоў на пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Чамучкі” праведзена відэагадзіна трывогі “Чорны боль Белай Русі”. Рабяты ўважліва глядзелі відэаролікі, мультымедыйую прэзентацыю і слухалі аповед бібліятэкара пра пачатак аварыі, пра мужнасць ліквідатараў, пра наступствы аварыі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, боль, памяць”.

izobrazhenie_viber_2023-04-27_16-50-00-927

izobrazhenie_viber_2023-04-27_16-49-58-351

3

Стайкаўская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на інфармацыйную гадзіну “Экалагічны набат усё гучней і бліжэй”. Размова ішла не толькі пра Чарнобыльскую катастрофу, але і пра небяспечнае экалагічнае становішча ў свеце наогул.

“Чарнобыль у памяці і ў кнігах” – так называлася кніжная выстава-папярэджанне, аформленая ў Вольнаўскай сельскай бібліятэцы. Тут былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы і мастацкія творы, успаміны ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі, фотаздымкі і дзіцячы малюнак “Захаваем нашу Зямлю!”.

4

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика