д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Новости

Да Дня роднай мовы Цешаўлянскай сельскай бібліятэкай праведзена гульня – віктарына «Я люблю Беларусь»

Да Дня роднай мовы Цешаўлянскай сельскай бібліятэкай праведзена гульня- віктарына «Я люблю Беларусь». .Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Чытачы ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах «Знаўцы», «Перакладчыкі», «Эрудыты- мовазнаўцы» і іншыя. Пераможцы атрымалі прызы.

img-2cfab1fdb2612cbb76b310a549cb2949-v

В Столовичской сельской библиотеке состоялась беседа «Без срока давности» с воспитанниками детского сада

В Столовичской сельской библиотеке состоялась беседа «Без срока давности» с воспитанниками детского сада.

Даже самое трагическое событие можно забыть. Так происходит и с Великой Отечественной войной — людей, которые прошли через военное время, в живых остается всё меньше. Ветераны уходят. Из памяти молодых стираются факты и даты, а подростки зачастую даже не знают элементарного: кто, с кем и почему воевал. Но один мудрый учитель-фронтовик однажды сказал: «Дети! Запомните! Как только вы забудете эту войну, так сразу ждите новую!». Поэтому рассказы о войне для детей так важны, и посвящать ребёнка в историю катастрофы мирового масштаба можно с самого раннего возраста.

1

2

Свята роднага слова

З 19 лютага ў бібліятэках Баранавіцкага раёна праходзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову”, – пісаў наш песняр Якуб Колас. І гэта сапраўды так. Родная мова – душа народа, калі яна знікае – знікае сам народ. Родную мову трэба любіць і шанаваць, паважаць і не саромецца размаўляць на ёй, берагчы ад забыцця.

111

Аб гэтым і масавыя мерапрыемствы, якія ладзяцца ва ўстановах Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібляітэчнай сістэмы.

На працягу тыдня праходзяць акцыі “Чытаем беларускую кнігу” (Падгорнаўская СБ), “Ад слова роднага пачатак” (Маўчадская СБ), “Вы яшчэ не чытаеце на беларускай мове – тады мы ідзём да вас” (Маласваротаўская БМ), дзе карыстальнікі знаёмяцца з беларускамоўнымі кніжнымі выданнямі як класікаў беларускай літаратуры, так і яе маладых аўтараў не толькі ў сценах бібліятэкі, але і на даму.

Дзень роднай мовы “Беларускае слова, як выток выхавання” праведзены ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства тут прайшла акцыя “Якая наша мова…”. Чытачы пісалі на стыкерах, у форме сэрдцаў, словы, прысвечаныя роднай мове, і размяшчалі іх на карце Беларусі. Гульня “Перакладчык” паказала веданне слоў беларускай мовы, тэматычная выстава “Беларускія стравы” заклікала наведвальнікаў да знаёмства з беларускай кухняй. Жадаючыя атрымлівалі рэцэпты страў.

Дзень роднай мовы “Родная мова – душа народа” правяла і Палонкаўская бібліятэка, бібліятэчны квілт “Родная мова – крыніца натхнення” – Жамчужненская СБ. Перхавіцкая сельская бібліятэка правяла квэст-гульню “Я не проста гуляю словамі”.

Літаратурны круіз “Незабыўныя словы маці як гаючы глыток жыцця…” адбыўся у ЦРБ імя Я.Чачота. Любові да роднага куточка, у якім нарадзіўся, любові да бацькоў і дзядоў, любові да роднай мовы і свайго народа вучылі нас яшчэ ў ХІХ стагоддзі Францішак Багушэвіч і Алаіза Пашкевіч (Цётка), у ХХ – Максім Багдановіч, Янка Купала і Якуб Колас. Нас вучаць і сёння лепшыя прадстаўнікі прыгожага беларускага пісьменства.

Падарожжа ў краіну роднай мовы “Прымаўка да прыказка – роднай мовы прывязка” здзейснілі юныя чытачы Падгорнаўскай сельскай бібліятэкі. Дзеці з поспехам прайшлі ўсе выпрабаванні на веданне беларускіх прыказак і прымавак, даведаліся пра багацце беларускага фальклору, адчулі каларыт беларускай мовы, трапнасць яе выразаў.

6

Хвілінкі роднай мовы “Старонкі з моўнай скарбонкі” прыйшліся да спадобы карыстальнікам Маласваротаўскай бібліятэкі музея.

Беларускую мову ўслаўлялі пісьменнікі і паэты – Максім Танк, Пятрусь Броўка, Пімен Панчанка і інш. З іх творамі на пазнавальнай гадзіне “Мова мая, ты жывая крыніца” знаёміліся карыстальнікі Ніжнечэрніхаўскай бібліятэкі-клуба.

10

Ляснянская сельская бібліятэка падрыхтава да гэтага свята гульнявую праграму. Падлеткам прапанаваліся цікавыя пытанні віктарыны, падборка мастацкіх кніг на беларускай мове пра іх аднагодкаў.

11

12

У Лотвіцкай бібліятэцы-клубе з 18 лютага працуе кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”

У Лотвіцкай бібліятэцы-клубе з 18 лютага працуе кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”, дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў з фонда бібліятэкі.

1

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика