Administrator
3 Июля – День Независимости Республики Беларусь
Если говорить о важнейших государственных праздниках, то День Независимости занимает лидирующее место. Ведь суверенитет и самостоятельность – неотъемлемые составляющие процветающего государства. Библиотеки района провели ряд мероприятий приуроченных к столь знаменательному дню. Это выставки, тематические полки, литературно-музыкальные вечера и композиции, праздники книги, уроки памяти, радиогазета и др.
Конкурс выразнага чытання “НАТАЛЕННЕ РАДЗІМАЙ”
Раённы конкурс выразнага чытання “Наталенне радзімай” прайшоў 24 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Мерапрыемства было прысвечана 220-годдзю са дня нараджэння Яна Чачота. У конкурсе прыняў удзел 31 прадстаўнік бібліятэк сістэмы. Узрост канкурсантаў – ад 7 да 58 гадоў.
У выніку першае месца заняла Анастасія Юркавец (Жамчужненская СБ), другое – Ганна-Марыя Пячко (ДО ЦРБ), трэцяе – Таццяна Сілівончык (бібліятэка райвыканкама). Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Івану Шылянкову (Сеўрукоўская СБ). А спецыяльны прыз ад старшыні журы атрымала Дана Петручэня(Ляснянская СБ). Астатнія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Заг. аддзела бібліятэчнага маркетынга і ракламы С.У. Ашыбкіна
Фота Віталь ГЕРЦАЎ.
Раеннае свята кавальства “Крашынскі перазвон”.
Мерапрыемства, якое адбылося 19 чэрвеня ў аграгарадке Крошын, праходзіла ў рамках кірмаша раместваў і фальклору “Напевы зямлі маёй”. Кавалі з усёй Беларусі сабраліся дзеля таго, каб прадэманстраваць свой талент і майстэрства. Прыняў удзел у святкаванні і аддзел бібліятэчнага маркетынга і рэкламы. Kаб паказаць, што сярод бібліятэкараў і іх чытачоў, таксама есць таленавітыя людзі, была арганізавана выстава “І талент і натхненне”. На ей былі прадстаўлены работы, выкананыя ў самых розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вышыўкі, макрамэ, вырабы з саломкі і бісера, звязанныя на спіцах і кручком. Цікавыя работы-арыгамі былі прадстаўлены бібліятэкарам Мірской СБ – Моўчан С.Э. Для ўсіх тых, хто зацікавіўся якім чынам была выканана тая ці іншая работа, была падабрана спецыялізаваная літаратура. Асаблівай увагай карысталіся выставы лялек-абярэгаў, што былі прадстаўлены бібліятэкарам Вольнаўской СБ Яроцкой Т.А., і лялек-мотанак, зробленых жыхаркай аграгарадка Крошын Сенютай Н.У. Яна дала і майстар-клас па іх вырабу. Для жадаючых прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях, дзейнічаў чытацкі марафон “Талент застыў у метале і слове”. Паколькі мерапрыемства было прысвечана народным рамествам, то і пытанні марафону былі таксама на гэтую тэму. Для самых маленькіх удзельнікаў свята працавала пляцоўка “Тэрыторыя творчасці”, на якой дзеці маглі праявіць усю сваю фантазію, малюючы алоўкамі і фламастэрамі, ляпіўшы вырабы з пластыліну. Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі памятныя прызы і падарункі.
Заг.аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы
ДУК “Баранавіцкая раенная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
С.У. Ашыбкіна
День защиты детей.
1.06 в детском аббонименте Городищенской ГпБ прошел праздник, посвященный Дню защиты детей. Ребята отгадывали загадки, отвечали на вопросы викторины, учавствовали в подвижных играх “Не хуже кенгуру”, “Картошка в ложке”, “На болоте”, “Лучший водитель”, “Золушка”, “Курица” и других. За победу участники получали призы и сладкие подарки. Завершилось мероприятие конкурсом рисунка на асфальте “Пусть всегда будет солнце”.