“Сустрэнемся каля помніка”
У самым прыгожым месцы вёскі Новая Мыш – парку, побач з Праабражэнскім касцёлам і царквой, дзе ўсталяваны помнік Яну Чачоту, сустракалі супрацоўнікі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўдзельнікаў падарожжа “Дарога да святыняў”. Падарожнікі – вучні 5-11 класаў Жамчужненскай СШ з настаўнікамі.
Пасля наведвання Навамышскай Праабражэнскай царквы вучняў чакала сустрэча з кнігай. Можна было даведацца аб гісторыі беларускай кнігі, пагартаць факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля” — рукапіснага помніка славянскай пісьменнасці XVI стагоддзя, разгледзець на старонках “Кніжнай спадчыны Беларусі” выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Ішла размова пра першую кнігу “залатой бібліятэкі” Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да нашых дзён. Гэта – “Выбраныя творы” Яна Чачота, сімвала мясцовай культуры. Прыгадалі яго імя, лёс, творчасць; усе разам чыталі баладу “Мышанка”, адгадвалі загадкі.
Уудзельнікам акцыі прапанавалі “кніжны фрымаркет”.
Томарава І.П., загадчык
аддзела абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай ЦРБ


Добавить комментарий