Жамчужненская СБ падрыхтавала літаратурнае чытанне “Па-сапраўднаму народны”
30 студзеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння Івана Шамякіна – Народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, сцэнарыста, грамадскага дзеяча. Жамчужненская бібліятэка падрыхтавала да юбілею пісьменніка літаратурнае чытанне “Па-сапраўднаму народны” для чытачоў і наведвальнікаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна” (стацыянарны сацыяльны пункт установы ў аг.Жамчужны). Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і ўспомнілі яго творы, адзначаныя псіхалагізмам, якія даследуюць лёсы людзей ў пераломныя моманты, закранаюць тэмы кахання, маралі і гістарычнай памяці. Сенняшнім мерапрыемствам наша бібліятэка падтрымала праект — «Кожная пятніца — роднае, сваё!», які накіраваны на падтрымку нацыянальных каштоўнасцей.









