д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Загадчык Застарынскай бiблiятэкi перад спецыяльным стэндам разпавядаў юнакам аб складзе Узброеных Сiлаў Рэспулікі Беларусь

Наступiў апагей перыяду не толькi “вялiкай свадзебнiцы”, як трактуе гэты час восенi народны каляндар i традыцый, а i апагей прызыву ў рады абаронцаў краiны. Сярод чытачоў Застарынскай БК ёсць i аднавяскоўцы, якiя з гонарам выканалi свой армейскi абавязак. Тут былыя матастралкi i танкiсты, дэсантыкi i спецназаўцы, пагранiчнiкi i прадстаўнiкi войскаў МУС. Сярод iх уладальнiк крапавага бярэта Максiм Мiхан i прадстаўнiк роты ганаровай варты Узброеных Сiл Дзянiс Коцiк. У гэты прызыў на службу iдзе Дзмiтрый Дарашэвiч. З пачуццём адказнасцi ён працаваў у мясцовай гаспадарцы механiзатарам. Бацькi i аднавяскоўцы жадаюць яму добрай вайсковай службы. У выхадны дзень у бiблiятэцы-клубе быў праведзены турнiр па настольнаму тэнiсу сярод юнакоў, якiя пойдуць у армiю праз некалькi гадоу. Перад гэтым мерапрыемствам загадчык бiблiятэкi перад спецыяльным стэндам разпавядаў iм аб складзе Узброеных Сiлау РБ, аб Дзяржаўных узнагародах Беларусi i нагрудных знаках у армii, аб баявой тэхнiцы i форме адзення воiнаў. Удзельнiкам сустрэчы былi анансаваны апошнiя нумары часопiса “Армия”. З асаблiвай увагай слухалi юнакi iнфармацыю аб Героях Беларусi. Гэта на iх самаадданасцi i мужнасцi трэба выхоўваць сапраўднага грамадзянiна i патрыёта роднай Беларусi.

1zxs93akl_0

nqj2brr_r5i

vziixz77baa

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика