Як адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Гарадзішчанскай ГпБ
Сёння ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніга – мудры дарадчык і сябра». На мерапрыемстве былі запрошаны выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера «Вясёлка» і навучэнцы 6 “Б” класа Гарадзішчанскай СШ ім. М.А. Скіпара.
Дзеці сустрэлі Чароўную кнігу і Бібліятэкара, якія расказалі пра гісторыю Свята кнігі. Удзельнікі даведаліся, што бібліятэка — гэта месца, дзе можна цікава правесці час, знайсці сваю любімую кнігу і пагутарыць з сябрамі.
Каманда юных чытачоў з цікавасцю ўдзельнічала ў віктарыне “У краіне літаратурных цудаў”, дэманструючы свае веды ў разгадванні красвордаў і загадак. Таксама яны даведаліся пра кнігі-юбіляры 2026 года.
Завяршылася сустрэча літаратурна-гульнявой праграмай “Па слядах любімых кніг”, у якой навучэнцы здзейснілі падарожжа ў дзіўны свет казак і казачных герояў.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел! Чакаем вас у бібліятэцы на новых сустрэчах!











