“Вытокі беларускага пісьменства”
Пад такой назвай прайшоў інтэлектуальны аўкцыён у Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы. Мерапрыемства стала крыніцай інфармацыі аб прадстаўніках старажытнага беларускага пісьменства, аб гісторыка-культурнай спадчыне краіны. Цікавасць чытачоў выклікала кніжная выстава, дзе акрамя кніг былі прадстаўлены малюнкі – выявы асветнікаў Беларусі: Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і іншых.