У Гарадзішчы праведзена літаратурная гадзіна “Гонар і сумленне Беларусі”.
19 чэрвеня 2019 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вялікага чалавека і сапраўды народнага пісьменніка — Васіля Быкава. Гэтай падзеі была прысвечана літаратурная гадзіна “Гонар і сумленне Беларусі”. За ўсім нам вядомым імем стаяць драматычныя, але слаўныя мужнасцю і самаадданасцю перыяды айчыннай гісторыі. Глыбінная сутнасць творчасці Васіля Быкава — абвостранае пачуццё справядлівасці, адстойванне праўды ў любых абставінах. Менавіта Васілю Быкаву ўдалося праўдзіва і па-мастацку ярка раскрыць характэрныя, паказальныя рысы беларусаў, пакутлівыя ваенныя падзеі, якія выпалі на іх долю. Пра ўсё гэта даведаліся сёння нашы чытачы наведаўшы наша мерапрыемства.