Урок дабрыні і ветлівасці «Добрым словам адзін аднаго сагрэем» прайшоў у Цешаўлянскай СБ
Урок дабрыні і ветлівасці «Добрым словам адзін аднаго сагрэем» прайшоў у Цешаўлянскай сельскай бібліятэцы 28 лістапада. Яго асноўная мэта — садзейнічаць выхаванню ў дзяцей агульначалавечых каштоўнасцей: міласэрнасці,, спагады. узаемаразумення, справядлівасці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі карыстальнікі бібліятэкі малодшага школьнага ўзросту. Разам з бібліятэкарам яны чыталі і абмяркоўвалі творы Валянціны Асеевай, Сяргея Міхалкова, Валянціна Катаева, Віктара Драгунскага, якія вучаць дружбе, павагі да старэйшых, узаемадапамозе. Цікавасць у дзяцей выклікала кніжная выстава, на якой акрамя кніг прысутнічалі і выказванні аб дабраце, ветлівасці.