д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Гарадзішчанскай ГпБ прайшлі гучныя чыткі “Гукі і словы роднай зямлі”

У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Гарадзішчанскай ГпБ прайшлі гучныя чыткі “Гукі і словы роднай зямлі”, да юбілею Уладзіміра Ягоўдзіка. Каб чыткі былі цікавымі, бібліятэкар расказавала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, пазнаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра.

Уладзімір Іванавіч — вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.

Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава: “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.

Трэба адзначыць, што самыя новыя творы пісьменніка выходзяць у серыі ”Скарбы Радзімы”. Гэтая серыя заснавана ў 2008 годзе і адрасавана дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды.

Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.І.Ягоўдзіка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў.

sogcpexetre

omvvm-cj6gs

7v-fstcihni

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика