Гадзіна цікавага чытання “Староначкі з моўнай скарбоначкі”
17 жніўня адзначыў свой 95-гадовы юбілей вядомы беларускі дзіцячы пісьменнік Уладзімір Мацвеенка. З гэтай нагоды ў Падгорнаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавага чытання “Староначкі з моўнай скарбоначкі”. У ходзе мерапрыемства маленькія чытачы пазнаеміліся з вяселымі і займальнымі вершамі, смяшынкамі, скорагаворкамі, чыстагаворкамі, перакруткамі, лічылкамі, загадкамі і г.д., праз якія аўтар тлумачыць сваім чытачам літаратурныя тэрміны, дае карысныя парады. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Займальныя кнігі Уладзіміра Мацвеенкі”.