У Ніжнячэрніхаўскай БК праведзена гадзіна шчырай размовы “Скажы чароўнае слова “НЕ!”
З мэтай фарміравання у карыстальнікаў устойлівай звычкі усвядомленых законапаслухмяных паводзін, прапаганды здаровага ладу жыцця ў Ніжнячэрніхаўскай БК да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў і іх незаконным збытам праведзена гадзіна шчырай размовы “Скажы чароўнае слова “НЕ!”.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з небяспекай, якую ўтойваюць у сабе наркотыкі. Бібліятэкар правяла гутарку аб тым як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, каб не паддацца на правакацыю і здолець сказаць “НЕ”. Разглядаліся розныя сітуацыі, у якіх можна апынуцца падлетак у кампаніі аднагодкаў. Увазе чытачоў была прапанавана тэматычная выстава.








