У Ніжнячэрніхаўскай БК для юных карыстальнікаў – літаратурны калейдаскоп “Лета кліча, дзеці, вас да чытання кніг у нас”
Лета для дзяцей – гэта час калі можна з карысцю правесці свой вольны час. Адным з самых карысных заняткаў у вольны час з’ яўляецца сяброўства з кнігай.
Ніжнячэрніхаўскай БК для юных карыстальнікаў праведзены літаратурны калейдаскоп”Лета кліча, дзеці, вас да чытання кніг у нас”. З удзельнікамі мерапрыемства ішла гутарка аб значнасці кнігі і чытання у жыцці чалавека. Узгадалі прыказкі пра кнігі, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у віктарыне. У канцы мерапрыемства бібліятэкар нагадала чытачам, каб яны не забывалі летам бібліятэку, тады і канікулы пройдуць займальна, цікава і пазнавальна.








