У Ніжнечэрніхаўскай БК праведзена гадзіна перасцярогі «Наркаманія: ад адчаю да надзеі»
26 ліпеня ў Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў і іх незаконным збытам у Ніжнечэрніхаўскай БК праведзена гадзіна перасцярогі «Наркаманія: ад адчаю да надзеі». Мэтай мерапрыемства стала прапаганда здаровага ладу жыцця. Гутарка ішла аб шкодзе ўжывання наркотыкаў. Удзельнікі даведаліся аб простых спосабах казаць «Не». Падлеткі даведаліся, якое ўздзеянне на чалавека робіць наркотык, як развіваецца наркаманія ў дзяцей, ужываючых
наркотыкі, якую шкоду здароўю чалавека прыносяць наркотыкі, а таксама аб адказнасці за збыт і злоўжыванне.