У Ніжнечэрніхаўскай БК праведзена гадзіна адпачынку «Пяшчотны свет сям’і»
З мэтай фарміравання ў карыстальнікаў уяўлення аб ролі і значэнні сям’і у жыцці кожнага чалавека, выхавання павагі да родных і блізкіх людзей 15 мая у Ніжнечэрніхаўскай БК праведзена гадзіна адпачынку «Пяшчотны свет сям’і». Удзельнікі пазнаеміліся з кніжнай выставай, дзе была размешчана літаратура аб сямейным выхаванні, кнігі для дзяцей. Жадаючыя маглі пачытаць на месцы ці запісаць і ўзяць пачытаць дома. Удзельнікі чыталі вершы, прысвечаныя бацькам, дзядулям, бабулям. Слухалі запісы песен. Удзельнічалі у конкурсе малюнкаў «Мая сям’ я».