У Маласваротаўскай СБ праведзены патрыятычныя чытанні “Аб мужнасці, аб подзвігу, аб славе”
З кожным годам усё далей і далей адыходзяць гераічныя і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але ў часа ёсць свая памяць – гэта кнігі. Чытаючы іх мы пагружаемся ў цяжкае мінулае нашай краіны. Для сучаснай моладзі вайна- гэта далёкая гісторыя. У захаванні памяці пакаленняў кнігі пра вайну застаюцца адной з крыніц, якая фарміруе гістарычнае пазнанне і пачуццё патрыятызму. З мэтай пашырыць веды пра гераічныя і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны праз змест вершаў і эмацыянальны настрой ўдзельнікаў у Маласваротаўскай бібліятэцы праведзены патрыятычныя чытанні “Аб мужнасці, аб подзвігу, аб славе”.








