У Маласваротаўскай СБ праведзены бібліятэчны ўрок “Беражлівыя адносіны да кнігі”
У Маласваротаўскай бібліятэцы праведзены бібліятэчны ўрок “Беражлівыя адносіны да кнігі”. Па ходу мерапрыемства юныя карыстальнікі бібліятэкі даведаліся чаму неабходна берагчы кнігу, як няпроста выпускаецца яна і ролю кнігі ў жыцці чалавека, прыгадалі выказванні пісьменнікаў пра кнігу, прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з правіламі чытання кнігі і памяткай беражлівых адносінаў да яе.
Кніга надзейны сродак перадачы інфармацыі, наш самы верны сябар. Яна з любоўю аддае нам усё, што мае і просіць аб адным, аб беражлівых да яе адносінах.







