У Маласваротаўскай СБ прайшлі гучныя чытанні баек Кандрата Крапівы
У Маласваротаўскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні баек Кандрата Крапівы, прымеркаваныя да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка . У беларускай літаратуры творчая індывідуальнасць народнага пісьменніка ўзвышаецца велічна, непаўторна і ярка. Яго творчасць – цэлая эпоха ў нацыянальнай драматургіі. Напачатку мерапрыемства- цікавыя факты з жыцця Кандрата Крапівы, знаёмства з яго творчасцю. Затым удзельнікі мерапрыемства чыталі любімыя байкі К. Крапівы :” Дыпламаваны баран” , ” Дзед і баба “, ” Вол і авадзень “, ” Ганарысты парсюк ” і іншыя. Байкі Кандрата Крапівы былі народжаныя надзённымі патрэбамі часу. Яны з’явіліся дзейсным сродкам ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц.








