У Маласваротаўскай бібліятэцы праведзены навагодні калейдаскоп
Новый год – гэта чаканне чагосьці новага, добрага, светлага, казачнага. З мэтай стварыць пераднавагоднюю святочную атмасферу ў Маласваротаўскай бібліятэцы праведзены навагодні калейдаскоп “Весела-весела сустрэнем Новы год”. Галоўныя героі свята Дзед Мароз, Снягурка, Баба Яга і Лешы з гумарам весялілі дзяцей і гасцей свята. Дзец з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах, рухомых гульнях, вадзілі карагоды, чыталі вершы .Мерапрыемства прайшло весела, з задорам.








