У Маласваротаўскай бібліятэцы праведзена гадзіна творчасці “Восень чараўніца”
Восень – гэта апошняя і самая яркая ўсмешка года. Свет прыроды – непаўторны. Ён дапамагае дзецям пазнаць прыгажосць, развівае назіральнасць, садзейнічае выхаванню беражлівых адносінаў да прыроды. З гэтай мэтай у Маласваротаўскай бібліятэцы праведзена гадзіна творчасці “Восень чараўніца”. Напачатку мерапрыемства прыпомнілі прыкметы восені, прыказкі і прымаўкі, вершы пра восень. Затым рабяты з задавальненнем малявалі любімыя пейзажы, характэрныя гэтай прыгожай пары года.






