д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

У Карчоўскай СБ аформлена кніжная выстава І.Шамякіна “Славуты пісьменнік зямлі Беларускай”

Імя народнага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна усім нам знаёма яшчэ са школьнай парты. Яго творамі цікавяцца чытачы, а тэлегледачы не прамінаюць прагляд кінастужак па яго творах. 30 студзеня адзначаецца 100 гадоў з дня нараджэння І.Шамякіна. У Карчоўскай СБ да гэтай даты аформлена кніжная выстава творчай спадчыны аўтара “Славуты пісьменнік зямлі Беларускай”. Кожны твор Івана Пятровіча прасягнуты рэальнасцю, нібы падгледжаны ў жыцці, з існуючымі праблемамі, канфліктамі, інтрыгамі. Кнігі пісьменніка прасягнуты дабрынёй і любоўю да чалавека.

ЗАПРАШАЕМ на прагляд выставы, якая будзе цікава для ўсіх, хто любіць творчасць І.П.Шамякіна, і наогул, захапляецца беларускай літаратурай! ДАРЭЧЫ, у Карчоўскай бібліятэцы захоўваецца збор твораў І.П.Шамякіна ў 23 тамах. Тут сабраны як мастацкія творы аўтара (сярод якіх “Злая зорка”, “Сэрца на далоні”, “Крыніцы”, “Вазьму твой боль” і інш.), так і публіцыстыка, а таксама ўспаміны розных гадоў.

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика