У Гардзiшчанскай ГпБ адбылася сустрэча з таленавітай жанчынай, мастаком слова – Палухінай Кацярынай Васільеўнай.
У Гардзiшчанскай ГпБ адбылася сустрэча з таленавітай жанчынай, мастаком слова – Палухінай Кацярынай Васільеўнай. Ураджэнка Іванаўскага раёна, якая звязала свой лёс з Баранавіцкім краем і нашым пасёлкам, надоўга застанецца ў памяці тых , хто пазнаёміўся з яе творчасцю.
З вялікім задавальненнем адгукнулася Кацярына Васільеўна на сустрэчу з намі і не толькі расказала пра сябе і сваю сям’ю, але і прачытала нам свае вершы на розныя тэмы. Пяшчотай і незвычайнай любоўю да родных мясцін, сваёй мовы, людзей, насычаны яе творы. Кацярына Васільеўна – чалавек цікавы , шматгранны і мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Яна валодае павышанай уражлівасцю, адчувальнасцю да ўспрымання жыцця, уменнем перадаваць свае ўяўленні , пачуцці і думкі іншым людзям у трапных і яскравых вобразах. Яшчэ яна складае свой радавод, займаецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю і дызайнам. Творчасць таленавітай жыхаркі Гарадзішча вельмі ўразіла прысутных, вершы ліліся з яе вуснаў ад сэрца, ад душы. Мы ганарымся , што побач з намі жыве такі цікавы чалавек і творца.
Сустрэча адбылася вельмі цікавая і плённая. Яна стала першай старонкай у зборы матэрыялаў для выдання зборніка твораў пісьменнікаў Баранавіцкага раёна.