У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў займальны экалагічны конкурс «Гэтыя пацешныя жывёлы
Да Сусветнага дня абароны жывёл у Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў займальны экалагічны конкурс «Гэтыя пацешныя жывёлы».
Юныя чытачы бібліятэкі акунуліся ў свет братоў нашых меншых, даведаўшыся шмат новага і цікавага пра самых разнастайных насельнікаў нашай планеты, а таксама расказалі пра сваіх хатніх гадаванцаў. Падчас сустрэчы яны пазнаёміліся з дзіўнымі фактамі з жыцця дзікіх і хатніх жывёл, іх асаблівасцямі і звычкамі. Мерапрыемства стала не толькі пазнавальнай, але і вельмі душэўнай падзеяй. Яно нагадала ўсім прысутным аб тым, што жывёлы – гэта частка нашага свету, і іх лёс шмат у чым залежыць ад нас.
Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстаўка “Звяры і птушкі на кніжных старонках”, якая пазнаёміла вучняў з кнігамі мастацкай літаратурай, дзе галоўныя героі – жывёлы.









