У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў урок міласэрнасці «Патрабуецца дабрата»
Да Міжнароднага дня дабрачыннасці ў Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў урок міласэрнасці «Патрабуецца дабрата».Бібліятэкар расказала, што такія паняцці, як міласэрнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу, павінны быць нормай для любога чалавека. Нагадала аб тым, што шлях да міласэрнасці і дабрыні бывае нялёгкі. Кожны з нас павінен часцей спыняцца і разважаць аб сваіх учынках. Разважаючы аб ролі міласэрнасці і дабрыні, гаварылі аб тых, каму больш за ўсё сёння патрэбна дапамога і ўдзел: пажылым, хворым, асабліва дзецям, дзецям-сіротам . Дзеці расказвалі пра добрыя ўчынкі ў адносінах да сваіх сяброў, бацькоў, людзей старэйшага ўзросту. Да мерапрыемства была прымеркавана тэматычная выстава “Цяпло прцягнутай рукі”.