У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў літаратурны партрэт «Жыў лёсам людзей на балоце»
З нагоды 105-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры, празаіка, драматурга, публіцыста, лаўрэата літаратурных прэмій Івана Паўлавіча Мележа ў Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў літаратурны партрэт «Жыў лёсам людзей на балоце».
Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі чытачоў з жыццём і творчасцю пісьменніка , топам-10 цікавых фактаў з жыцця Івана Мележа, а таксама з выставай твораў празаіка, якія сталі часткай залатога фонда беларускай літаратуры і літаратуразнаўчымі выданнямі, прысвечанымі постаці аўтара.








