У Гарадзішчанскай ГпБ прайшоў літаратурны дыліжанс «Дзівосы роднай прыроды»
У Гарадзішчанскай бібліятэцы прайшоў літаратурны дыліжанс па творах У. Пазняка, У.Ягоўдзіка, В.Гардзея «Дзівосы роднай прыроды». Госці бібліятэкі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў, якія цікава і шмат пісалі аб прыродзе для дзяцей. Бібліятэкар расказала пра асноўныя моманты іх біяграфіі, затым удзельнікі адправіліся ў вандроўку па кнігах пісьменнікаў. Звяртаючыся да творчасці таго ці іншага пісьменніка, прысутныя ўспаміналі любімыя творы, імёны герояў, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага. Мерапрыемства ставіла перад сабой мэту замацаваць і пашыраць веды вучняў аб прыродзе роднага краю, фарміраваць правільныя паводзіны дзяцей у навакольным асяроддзі; выхоўваць любоў да роднай прыроды.







