У Гарадзішчанскай ГпБ прайшлі навагоднія забаўкі “Прыгоды ў Дзедмарозаўцы”
У Гарадзішчанскай ГпБ для дзяцей прайшлі навагоднія забаўкі “Прыгоды ў Дзедмарозаўцы”, прысвечанае творчасці выдатнага дзіцячага пісьменніка Андрэя Усачова. Гасцямі сустрэчы сталі навучэнцы Гарадзішчанскай ДШМ. Дзеці падарожнічалі па творах Андрэя Усачова “Школа Снегавікоў”, “Цуды ў Дзедмарозаўцы”, “Алімпійская вёска Дзедмарозаўка”, “Падарожжа на айсбергу” . Гісторі пра незвычайныя прыгоды снегавікоў не пакінулі абыякавымі ніводнага дзіцяці. Таму юныя чытачы, якія прыйшлі на сустрэчу, з такой цікавасцю слухалі вясёлыя апавяданні пра вёску Дзедмарозаўку і яе казачных жыхароў. Дзяўчынкі і хлапчукі, падарожнічаючы па царстве Дзеда Мароза, пазнаёміліся з яго памагатымі снегавікамі, пабывалі ў незвычайнай школе, здзейснілі вандраванне на айсбергу і наведалі алімпійскую вёску Дзедмарозаўку. Падчас мерапрыемства удзельнікі называлі прыказкі і прымаўкі, весела пагулялі ў гульні «Раскажы вершы рукамі», «Замарожу», адказвалі на пытанні віктарыны па кнізе Андрэя Усачова «Падарожжа на айсбергу».









