У Гарадзішчанскай ГпБ прайшла вулічная акцыя “Фарбы роднай краіны”
У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла вулічная акцыя “Фарбы роднай краіны”, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Сваёй акцыяй мы хацелі падкрэсліць, што для кожнага з нас гэта сімвалы яднання, патрыятызму і гонару за сваю Айчыну. Сімвалы беларускай дзяржавы – гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару. Паважаць сімвалы дзяржавы – значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю.








