У Гарадзішчанскай ГпБ прайшла літаратурная забаўка “Каралева сярод цацак”
Да 120-годдзя з дня нараджэння вядомай дзіцячай пісьменніцы і паэткі Агніі Барто, чые вершы знаёмы кожнаму з самага дзяцінства, у Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная забаўка “Каралева сярод цацак”, прысвечаныя творчасці любімай паэткі. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы Гарадзішчанскага дзіцячага сада. Юныя чытачы з задавальненнем успаміналі і чыталі ўслых любімыя вершы, удзельнічалі ў віктарынах, гульнях па творах аўтара і знаёміліся з цікавымі фактамі з яе жыцця. Пры канцы прайшоў мультпарад вершаў Агніі Барто.










