У Гарадзішчанскай ГпБ для дзяцей была прадстаўлена прэзентацыя «Роднае слова – крыніца натхнення»
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Гарадзішчанскай ГпБ для дзяцей была прадстаўлена прэзентацыя “Роднае слова – крыніца натхнення”. На працягу мерапрыемства маленькія чытачы даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, Мяленціі Сматрыцкім і інш.
З нагоды свята таксама была аформлена тэматычная выстава “Промні асветніцтва” у гонар беларускай адукацыі і пісьменства, а таксама славутых асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак нацыянальнай асветы.