У Гарадзішчанскай ГпБ адбылася кінагадзіна “Спыніся каля краю”
Сёння ў Гарадзішчанскай ГпБ адбылася кінагадзіна «Спыніся каля краю”, да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам. Яна паведала удзельнікам аб шкодным уздзеянні алкаголю на арганізм і аб цяжкіх наступствах злоўжывання – такіх як цыроз печані, сардэчна-сасудзістыя захворванні і псіхічныя расстройствы.У рамках мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава.









