У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры «Несуцішальны боль Афганістана»
Адыйшла ў гісторыю афганская вайна. Нікім і нікому не абвешчаная, гераічная і трагічная, яна аказалася ў 2 разы даўжэйшай, чым Вялікая Айчынная вайна і доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 19 дзён. Да 36 ўгодкаў тых падзей у Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў агляд літаратуры «Несуцішальны боль Афганістана». Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены кнігі і іншыя матэрыялы з кніжнага фонду бібліятэкі аб афганскай вайне. Які яна была, з кім і ў якіх умовах даводзілася ваяваць, аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат, нечалавечых выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю? На гэтыя і іншыя пытанні нам даюць адказ шматлікія матэрыялы, у тым ліку і літаратурныя – вершы і песні, мастацкія кнігі, успаміны воінаў-афганцаў. Нашы землякі, ветэраны – афганцы, на сваім прыкладзе паказалі мужнасць салдата і вучаць падрастаючае пакаленне па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму.