У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Чароўны караблік пад іменем Кніга»
У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося любімае і доўгачаканае ўсімі дзецьмі свята – адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Чароўны караблік пад іменем Кніга». Святочная праграма для дзяцей прышкольнага вясновага аздараўленчага лагера «Вясёлка» Гарадзішчанскай СШ імя М.А.Скіпара пачалася з гісторыі ўзнікнення свята, а далей госці адправіліся ў захапляльнае падарожжа па чароўнай казачнай краіне разам з Каралевай Кнігай і Бурацінай. Дзеці дапамаглі адгадваць герояў казак, паказалі спрыт у конкурсах і гуьнях «Так ці не»,«Знайдзі знаёмыя імёны», «Казачныя героі», паказалі выдатныя веды ў літаратурных віктарынах «Веру – не веру», «У гасцях у казкі» і інш. Самыя актыўныя чытачы атрымалі дыпломы «Лепшы чытач 2023 года».