У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гутарка « Бяспека вакол нас»
У рамках Адзінага дня бяспекі ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гутарка « Бяспека вакол нас». У ходзе гутаракі бібліятэкары расказалі ўдзельнікам аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, нагадалі нумары тэлефонаў экстранных службаў, раскрылі жыццёва важныя пытанні правіл бяспечных паводзін у розных сітуацыях (дома, на вуліцы, на прыродзе, у інтэрнеце). Для наведвальнікаў бібліятэкі праводзілася бліц-апытанне “Што рабіць, калі… ?” і пры цяжкасці ў адказах, даводзілася інфармацыя, якая адказвае на пастаўленыя пытанні. Чытачам нагадалі аб ПДР, неабходнасці іх выконвання. Віктарына, загадкі, рэбусы дапамаглі запомніць гэтыя правілы. А яшчэ сёння чытачоў бібліятэкі сустракаў куток бяспекі з размешчанымі на ім улёткамі, плакатамі і кнігамі па пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці. Карыстальнікам былі ўручаны буклеты “Бяспека на дарогах”, “Правіла пажарнай бяспекі” і іншыя улёткі і памяткі.. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.