д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

У Гарадзішчанскай бібліятэцы прайшоў займальны ўрок “Дзікія і хатнія – усе такія важныя”

4 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл, галоўная мэта якога – звярнуць увагу чалавецтва на праблемы жывёльнага свету, неабходнасць аховы навакольнага асяроддзя, каб захаваць біяразнастайнасць, зберагчы віды звяроў, якія знікаюць, прычым не толькі дзікіх, але і на хатніх. З гэтай нагоды ў Гарадзішчанскай бібліятэцы прайшоў займальны ўрок “Дзікія і хатнія – усе такія важныя”, задачай якога было: пашырэнне ведаў дзяцей аб экалагічных праблемах, выхаванне беражлівых адносін да жывёл. Удзельнікі даведаліся аб гісторыі з’яўлення Сусветнага дня абароны жывёл, асаблівасцях яго святкавання ў розных краінах свету, прычынах зніжэння колькасці жывёл , аб распрацаваных спосабах захавання асобных рэдкіх відаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. З цікавасцю дзеці прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Гэтыя дзіўныя жывёлы», дзе даведаліся шмат цікавых фактаў існавання некаторых відаў жывёл. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі аб сваіх хатніх улюбёнцах.

photo_2024-10-04_16-19-09

photo_2024-10-04_16-19-31

photo_2024-10-04_16-20-22

photo_2024-10-04_16-20-48

photo_2024-10-04_16-21-20

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика