Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Маласваротаўскай СБ
У дні вясновых канікул бібліятэкі з мэтай папулярызацыі дзіцячай кнігі і чытання, павышэння чытацкай актыўнасці праводзяць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. З гэтай нагоды Маласваротаўская бібліятэка правяла літаратурны куфар “Запрашаем чытаць , фантазіраваць”. Бібліятэкар распавяла пра гісторыю свята, пра важнасць чытання. Затым дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Літаратурны”, “Прадоўжыць прымаўку”,” Вясёлыя мастакі”, “Казка наадварот”, “На бязлюдным востраве”. Навучэнцы весела і з карысцю правялі вольны час.






