Тэматычная гульня «Бацькаўшчына мая»
Тэматычная гульня «Бацькаўшчына мая», прысвечаная Дню роднай мовы, прайшла ў Маўчадскай сельскай бібліятэцы. Для дзяцей была аформлена гульнявая інтэрактыўныя пляцоўка-выстава. Бібліятэкар распавядала аб гісторыі беларускай мовы, аб паходжанні некаторых беларускіх слоў, а таксама аб жыцці і побыце старажытных беларусаў. Дзеці з цікаўнасццю слухалі, задавалі пытанні, праглядалі кнігі з выставы, а напрыканцы пагулялі у гульню «Падарожжа ў мінулае», дзе размаўлялі на беларускай мове і выкарыстоўвалі розныя старажытныя прылады працы і побыту.