«Сябры роднай мовы» ў Мірскай сельскай бібліятэцы
Мерапрыемства “Сябры роднай мовы” ў Мірскай сельскай бібліятэцы было арганізавана да Дня роднай мовы. Мэтай мерапрыемства было папулярызацыя і захаванне роднай мовы, а таксама павышэнне цікавасці да чытання і літаратуры на роднай мове. Праходзіла ў фармаце інтэлектуальнай гульні, якая была арганізавана ў выглядзе каманднага турніру. Каманды ўдзельнікаў былі сфарміраваны загадзя, запрашаліся ўсе ахвочыя прыняць удзел. Кожная каманда складалася з 3-5 чалавек.