Сын свайго часу: літаратурная спадчына Івана Шамякіна.
Іван Шамякін быў не толькі пісьменнікам, але і летапісцам эпохі. Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі, праз свае творы захаваў для нас пульс амаль шасці дзесяцігоддзяў — усё, што хвалявала, радавала і турбавала грамадства.
У Цешаўлянскай бібліятэцы прайшоў асаблівы літаратурны бенефіс «Сын свайго часу», прысвечаны юбілею майстра. Мы зноў перагарнулі старонкі яго раманаў і аповесцей, дзе кожны сюжет — гэта глыбокі погляд на сацыяльныя і духоўна-псіхалагічныя праблемы часу.
Шамякін пакінуў нам багатую творчую спадчыну. Ён смела ўздымаў найбольш вострыя і актуальныя пытанні, а яго героі жывуць, любяць, шукаюць іспыты і застаюцца блізкімі кожнаму.








