Свята вескі «Краявіды роднага краю, у любові вам прысягаю»
Свята вескі «Краявіды роднага краю, у любові вам прысягаю» прайшло 27 ліпеня ў Ніжнячэрніхаўскай БК. На вуліцы была аформлена выстава, дзе размешчаны матэрыялы пра веску Ніжняе Чэрніхава. Гутарка ішла пра гісторыю вескі, чыталі вершы пра веску. Віншавалі самага старэйшага жыхара вескі – Траццякова Сафію Іванаўну. Самага маленькага -. Сляпчук Дар’ю Сяргееўну. За лепшы падворак – Шастакову Галіну Афанасьеўну, старасту вескі Мазур Юлію Васільеўну. Для дзяцей на тэрыторыі БК дзейнічала дзіцячая пляцоўка.