д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Супрацоўнікі Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі завіталі ў госці да чытаючай сям’і

Супрацоўнікі Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі вядуць вялікую работу па ўмацаванні сямейных адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцей і арганізацыі сямейнага баўлення вольнага часу. З урокам духоўна-маральнага выхавання “Традыцыі маёй сям’і” (у рамках Тыдня сямейнага чытання “Сям’і чароўнае цяпло”) супрацоўнікі бібліятэкі завіталі ў госці да чытаючай сям ‘і Хвалько. Пагаварылі з імі аб карысці чытання, а яны расказалі аб сваіх захапленнях і традыцыях.

izobrazhenie_viber_2024-05-12_05-09-44-486

Тата Хвалько Андрэй Юр’евіч, маці Хвалько Ганна Аляксандраўна, дзеці – Даша, Марта, Ева і бабуля Святлана Міхайлаўна – актыўныя карыстальнікі Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі. У іх сям’і шмат добрых традыцый, але самая галоўная – чытанне кніг. Ганна Аляксандраўна любіць чытаць кнігі, веды з якіх дапамагаюць ёй ў паўсядзённым жыцці. Гэта кулінарыя, агародніцтва, дамаводства. Андрэй Юр’евіч у канцы працоўнага дня заўсёды імкнецца знайсці час для чытання. Любіць пачытаць апошнія навіны з прэсы, пагартаць часопісы па агародніцтве, рыбнай лоўлі. Старэйшая дачушка Даша вельмі любіць казкі, у дзяцінстве іх ёй чытала мама і бабуля. Цяпер яна чытае сама. Бабуля, Святлана Міхайлаўна, даўні чытач нашай бібліятэкі. Яна гаворыць: “Колькі сябе памятаю, кнігі заўжды былі побач са мной. Чытала ўсё запар. І не проста бяздумна чытала. Я пражывала кожную кнігу, доўга думала пра яе”.

izobrazhenie_viber_2024-05-12_05-09-44-011

Сустрэча з сям’ёй прайшла цікава і прыемна. Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства цікавыя кнігі для карыснага сямейнага чытання.

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика